Іллю Богдана будуць судзіць за летнік моладзі БНФ

2007 2007-09-13T10:59:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bogdan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Ілля Богдан атрымаў позву ў суд Заводзкага раёну гораду Менску.

Паводле позвы актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве і інкрымінуюць арт. 17.1 КаАП РБ. Сёньня ў судзе хлопцу паведамілі, што адміністрацыйная справа, заведзеная на яго, мае дачыненьне да затрыманьня моладзі БНФ у вёсцы Косава, што пад Івацэвічамі. 17-19 жніўня там ладзіўся летнік для моладзі. 18 жніўня 15 чалавек, якія знаходзіліся ў летніку, былі арыштаваная, на іх склалі пратаколы, якія былі адпраўленыя на месцы пражываньня затрыманых, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Суд над Іллём Богданам адбудзецца 20 верасьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства