Фашыстамі зоймецца пракуратура

Прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) па Віцебскай вобласці Павал Левінаў звярнуўся ў пракуратуру з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць асоб, якія рассылаюць жыхарам Віцебска лісты з пагрозамі ад імя "РНЕ" з указаннем яго асабістага дамашняга адрасу.

Вядомы праваабаронца назваў правакацыяй той факт, што на лісце ад незарэгістраванай арганізацыі "Русское национальное единство" (РНЕ) з пагрозамі жыхару Віцебска ў графе адпраўніка стаіць яго дамашні адрас.

На думку БХК, прадстаўнікі прафашысцкага руху спрабуюць дыскрэдытаваць Паўла Левінава, які раней звяртаўся ў пракуратуру Віцебскай вобласці з заявай аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці сяброў РНЕ пасля іх пагроз рэдактару незалежнай газеты "Віцебскі кур`ер" Уладзіміру Базану.

БХК лічыць, што сябры РНЕ, вінаватыя ў распаўсюджванні ідэй нацызму і пагражаючых забойствам, павінны панесці пакаранне згодна з законам.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international