Затрыманыя ў Бярозе актывісты адпушчаныя, літаратура канфіскаваная

2007 2007-07-18T16:24:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі  разам са сваімі паплечнікамі раздавалі чыноўнікам брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага райвыканкаму.  Праз хвілін 15 супрацоўнікі міліцыі  адвезлі іх у пастарунак нібыта дзеля высьвятленьня асобаў. Праз тры гадзіны іх адпусьцілі без складаньня пратаколу, аднак друкаваныя выданьні канфіскавалі.

Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаваньню беларускага грамадзтва аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасусезтва Еўрасаюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. Каля станцыяў метро, на прыпынках грамадзкага транспарту, каля адміністратыўных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты распаўсюджваюць брашуры , а таксама распавядаюць грамадзянам аб выгодах, якія можа атрымаць нашая краіна ад партнёрства з ЕС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international