Крыж у памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў

2007 2007-07-16T10:02:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/waukawysk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У суботу, 14-га ліпеня на ўскрайку Ваўкавыску, што на Гарадзеншчыне, быў усталяваны памятны крыж, прысьвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій.

Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, ініцыятарамі гэтага мерапрыемства выступілі гарадзенскія праваабаронцы сумесна з Гарадзенскай філіяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і ваўкавыскімі грамадскімі актывістамі.

Як вядома, 2007-мы год абвешчаны годам памяці ахвяраў сталінскага генацыду. Арганізатары ўшанаваньня ад пачатку задумалі глянуць на гэтую праблему шырэй, зыходзячы з бачаньня сёньняшняга дня і прыцягнуць увагу да праблемы палітычнага перасьледу. Усталёўваньне крыжа было прысьвечана ўсім ахвярам палітычнага перасьледу розных часоў.

Пад час мерапрыемства, перад прысутнымі, якіх было каля паўсотні, выступілі мясцовыя краязнаўцы Віктар Вайтчук і Мікола Быхаўцаў, паэт і грамадзка-палітычны актывіст з Свіслачы Анатоль Валюк. Вёў рэй гарадзенскі праваабаронца і публіцыст Уладзімір Хільмановіч. А напачатку ўніяцкі сьвятар айцец Андрэй Крот правёў малебен і асьвяціў крыж.

Выступоўцы згадвалі пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся на беларускай зямлі. У тым ліку і пра асобу Уладзіміра Каліноўскага, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і публіцыста, які нарадзіўся ў 1889-ым годзе менавіта ў Ваўкавыску і быў расстраляны ў 1940-ым.

Арганізатары акцыі ўпэўненыя, што гэтае мерапрыемства стане традыцыйным, так як і ладжаныя штогод на гарадзеншчыне акцыі дзень памяці паўстанцаў 1863-га году ў Свіслачы і дзень памяці Ларысы Геніюш у Зэльве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international