Гарадскія ўлады Гародні спужаліся “Хрыста” Гэніка Лойкі

2007 2007-07-12T12:54:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/loika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэнік Лойка

Гэнік Лойка

Штогадовы скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” планавалася правесьці з 13 па 15 ліпеня ў Гародні. Гэтым летам ён мусіў быць прысвечаны Уладзімеру Караткевічу і меў назву “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Аднак у апошні момант стала вядома, што маладым скульптарам і студэнтам не далі дазволу на правядзеньня такой унікальнай акцыі. Такім чынам Гародня – адінае месца на Беларусі, дзе гарадскія ўлады хочуць забараніць правядзеньне гэтай традыцыйнай мастацкай акцыі.

Кіраўнік праекту Гэнік Лойка не губляе аптымізму і працягвае перамовы з чыноўнікамі ад культуры. Прынамсі, як паведамляе Радыё Рацыя, на месца, дзе планавалася стварыць скульптурную кампазіцыю з пяску – а гэта бераг Нёмана непадалёку ад Гарадзенскага драмтэатра – магчыма прыбудзе кіраўніцтва горада і таду будзе прынята канчатковае рашэньне.

Нагадаем, што скульптурны пленэр “Lehienda z piasku”—гэта суполка маладых майстроў, студэнтаў ды школьнікаў пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі. Штогод ў розных мясцінах Беларусі ( і не толькі!) яны ствараюць з пяску беларускія легенды і пакідаюць іх мясцовым жыхарам.


Як паведамляе ПЦ “Вясна”, пачынаючы з 2000-га году зладжана ўжо 8 пленэраў. Сярод якіх: “Рагнеда” (была ў Заслаўі, там, дзе яна памерла роўна тысячу гадоў назад), “Магіла льва”(на беразе Святога возера быў створаны легендарны Машэка, ягоная Наталка і крылаты леў, што ахоўваў іх сон), “Карона Міндоўга” (у першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага у Наваградку), “Скуты Кейстут”(У Крэве пад замкавай сьцяной), “Цмок” на беразе Сожа ў Гомелі ды іншыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international