Актывіста Барыса Хамайду міліцыя папярэдзіла па-добраму

2007 2007-07-06T13:12:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай у Віцебску быў затрыманы найстарэйшы мясцовы апазіцыянер, распаўсюднік незалежнага друку Барыс Хамайда.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”,  прыкладна ў 11 гадзін да яго падыйшлі міліцыянты і адвезьлі ў Чыгуначны РАУС. Пасля прафілактычнай гутаркі праз паўгадзіны Хамайду адпусьцілі, папярэдзіўшы, каб сёньня яго на вуліцах горада больш не бачылі. Прычыну растлумачылі досыць проста: “Вы самі ведаеце чаму”. Справа ў тым, што на адкрыцьцё “Славянскага базару” плануе прыбыць кіраўнік дзяржавы. Таму мясцовая міліцыя і нервуецца: як бы чаго не здарылася. Менавіта таму, віцебскіх уладальнікаў аўто папярэджваюць, каб не спыняліся і не пакідалі аўтамабіляў  на цэнтральных вуліцах горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international