“Літаратурная Беларусь” – новы час чытаньня

2007 2007-07-06T11:51:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/0001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы нумар "Літаратуркі"

Першы нумар "Літаратуркі"

Саюз беларускіх пісьменьнікаў прыступіў да практычнай рэалізацыі новага культурна-грамадскага праекту – выданьня газеты “Літаратурная Беларусь”. Днямі убачыў сьвет  першы нумар дадаткам да газеты “Новы час”.

Як заяўляюць кіраўнік праекту Алесь Пашкевіч і рэдактар Барыс Пятровіч, “Літаратурная Беларусь” з’яўляецца супольным праектам грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”, які мае стацца альтэрнатывай адабранаму і падкантрольнаму праўладнаму пісьменьніцкаму саюзу штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. “Імкненьнем супрацьстаяць татальнаму замоўчваньню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ” называюць новае выданьня каардынатьары праекту.

Ёсьць спадзяваньне, што “Літаратурка” стане сапраўды свабоднай трыбунай паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў. Прынамсі такую выснову можна зрабіць азнаёміўшыся са зьместам першага нумару. На васьмі старонках новага выданьня, якое пакуль плануецца выдаваць два разы на месяц, змешчаныя матэрыялы пра нядаўнюю ліквідацыю “Беллітфонду”, пра звароты СБП да міністра адукацыі Радзькова, які супрацьзаконна спрабаваў забараніць беларускім пісьменьнікам выступаць у навучальных установах. Уласна літаратура прадстаўлена вершамі Сяргея Законнікава і  эсэ Віктара Казько. Нумар пачынаецца матэрыялам Алеся Пашкевіча, прысвечаным адной з самых знакавых падзей года – юбілею нацыянальнага песняра Янкі Купалы. Сярод рубрык, якія заяўлены з першага нумару, вылучаюцца “Бліцапытанне”, “Кніжніца, “Літкактэйль” ды іншыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international