Пасол Хекер: Выпадкі рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў Беларусі

2007 2007-06-27T17:13:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Што датычыць шэнгенскіх візаў, дыплямат нагадаў, што беларускія візы каштуюць нашмат даражэй і што, у адрозьенньне ад расейскіх і ўкраінскіх, беларускія ўлады блякуюць працэс зьніжэньня цэнаў на візы.

«Шматлікія выпадкі палітычных рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў гатоўнасці Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў» — такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН 26 чэрвеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Мінску Марцін Хекер.

«Еўрасаюз неаднаразова заяўляў ураду Беларусі аб тым, што адной з перадумоў для карэннага паляпшэння адносінаў павінна быць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», — сказаў дыпламат. М.Хекер зазначыў, што з моманту прадстаўлення дакумента «Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі» ў лістападзе 2006 года «былі сапраўды зроблены асцярожныя крокі да ўзаемнага збліжэння, але дынаміка адсутнічае».

«Мы станоўча ўспрынялі вызваленне палітычных зняволеных Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца, аднак па?ранейшаму не вызвалены іншыя палітзняволеныя», — сказаў М.Хекер. Пры гэтым дыпламат назваў «станоўчымі крокамі» згоду беларускага боку на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі, датэрміновае вызваленне некаторых палітзняволеных, падаўжэнне дагавора арэнды для Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама дадзеную паслу магчымасць як прадстаўніку дзяржавы — старшыні ЕС наведаць Аляксандра Казуліна.

«Мы спрабавалі паўплываць на беларускі бок, каб ён прыняў неабходныя меры для выканання правоў незалежных прафсаюзаў, — зазначыў М.Хекер. — Мы спаслаліся на тое, што толькі пры канстатацыі гэтага факта Міжнароднай арганізацыяй працы Беларусь зможа захаваць гандлёвыя прэферэнцыі і пасля чэрвеня 2007 года».

«Я спадзяюся, што беларускім грамадзянам не давядзецца плаціць за шэнгенскую візу больш, чым грамадзянам Расіі», — сказаў у інтэрв’ю БелаПАН надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Беларусі Марцін Хекер.

Дыпламат нагадаў, што Еўрасаюз падпісаў з Расіяй пагадненне аб спрошчанай працэдуры выдачы віз. Згодна з гэтым дакументам, расійскія грамадзяне будуць плаціць за шэнгенскія візы 35 еўра. Аналагічнае пагадненне падпісана таксама з Украінай.

«Пагадненне аб спрошчанай працэдуры выдачы віз ЕС гатовы падпісаць і з Беларуссю пры наяўнасць пэўных перадумоў, — сказаў М.Хекер. — Але такога кшталту супрацоўніцтва прадугледжвае выказванне ўрадам Беларусі прыхільнасці да дэмакратычных каштоўнасцей, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона і гатоўнасці да правядзення дэмакратычных рэформ». Дыпламат падкрэсліў, што Еўрасаюз «ясна заявіў» аб сваім імкненні да супрацоўніцтва з Беларуссю, якое дазволіць у тым ліку знізіць кошт візавых збораў.

Пры гэтым М.Хекер асабліва зазначыў, што кошт беларускай візы значна вышэйшы за кошт шэнгенскай, якая дазваляе ажыццяўляць паездкі ў 17 краін. «Кароткатэрміновая шматразовая віза каштуе ў пасольстве Беларусі ў Берліне 165 еўра, а за экспрэс?візу трэба заплаціць 315 еўра. Транзітная віза для паездкі ў Маскву і назад каштуе 105 еўра, — заўважыў М.Хекер. — Але з беларускай візай вось ужо некалькі гадоў нельга прыехаць нават у саюзную дзяржаву Расію».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international