Студэнты Сяржук Семянюк і Юры Сідун, затрыманыя за ўдзел у акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” 16 верасьня ў Мінску, аштрафаваныя на 7 базавых велічынь (133 тысячы беларускіх рублёў).

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прыняў 28 верасьня суд Маскоўскага раёну г.Мінску. Адзін з затрыманых студэнраў на суд не зьявіўся. 16 верасьня ў Мінску былі затрыманы ўдзельнікі “Шэсьця бяздомных студэнтаў”-- Сяржук Семянюк, сябра Рады ЗБС; Юра Сідун, сістэмны адміністратар ЗБС; Алесь Васілеўскі). Ім было прад’яўлена абвінавачваньне ў парушэньні артыкула №166 Адміністратыўнага кодэксу – супраціўленьне пры затрыманьні. 17 верасьня ў 10.00 пачаўся судовы разгляд справы, але ўсе студэнты запатрабавалі ўдзелу адваката, і з гэтай прычыны суд быў перанесены на 28 верасьня 14.00.

Студэнты былі затрыманыя корпусу фізычнага факультэту БДУ міліцыянты спынілі каля 30 студэнтаў, што ішлі з прасьцінамі, рондлямі, кіпяцільнікамі і іншымі рэчамі, што сымбалізуюць студэнцкі інтэрнат. Наперадзе студэнты несьлі раскладушку з надпісам “Хутка зіма, а дому няма...”. Каля пятнаццаці міліцыянтаў накінуліся на студэнтаў, што несьлі раскладушку. Прычынаў затрыманьня не патлумачылі. Акцыя мела на мэце зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблему студэнтаў і інтэрнатаў. Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў будзе працягваць змаганьне за правы студэнтаў нягледзячы ні на якія перашкоды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international