Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі альтэрнатыўны законапраект аб СМІ, падрыхтаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў (Служба маніторынга БАЖ)

2002 2002-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На гэтым тыдні кожны дэпутат Палаты прадстаўнікоў атрымаў альтэрнатыўны варыянт Закона аб СМІ, падрыхтаваны юрыстамі Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ. Каментуючы падзею, кіраўнік Цэнтра Міхаіл Пастухоў сказаў: "Мы спадзяемся, што дэпутаты не застануцца абыякавымі да пункту гледжання журналістаў, якія на штодзень сутыкаюцца з Законам аб друку, і юрыстаў, якія ведаюць усе аспекты правапрымяняльнай практыкі ў галіне СМІ. Рыхтуючы свой законапраект, мы абапіраліся не толькі на ўласны практычны досвед, але і на еўрапейскія стандарты ў галіне СМІ. Разам з тым - мы рэалісты і не разлічваем на тое, што дэпутаты адрынуць афіцыйны законапраект і прымуць наш. Мы лічым, што дасягнем свае мэты, калі атрымаецца стварыць камісію, у якую ўвойдуць дэпутаты парламенту і прадстаўнікі журналісцкай грамадскасці, правесці абмеркаванне і выключыць з афіцыйнага праекта найбольш адыёзныя пазіцыі".
БАЖ таксама звярнуўся да дэпутатаў з просьбай накіраваць афіцыйны законапраект у Савет Еўропы. Мяркуецца, што абмеркаванне новага закона аб сродках масавай інфармацыі і, магчыма, прыняцце яго ў першым чытанні можа адбыцца ўжо на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Служба маніторынга БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international