22 верасьня ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньню рэспубліканскага рэферэндума працягваўся разгляд скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

2004 2004-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У першай палове дня было разгледжана 24 скаргі на адмову ў рэгістрацыі з Магілёўскай вобласьці, з іх задаволена – 6. У другой палове дня разглядалася 11 скаргаў па Віцебскай вобласьці, з іх задаволена толькі 1 скарга – Берніковіча Яраслава (Партыя БНФ) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Глыбокскай выбарчай акругі №22.

Задаволена па Магілёўскай вобласьці:

1. Скарга Вінакуравай Марыі на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі №63.

2. Скарга Гердзія Мікалая (Сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі №70. Прычына нерэгістрацыі недакладныя зьвесткі ў дэкларацыі.

3. Скарга Няроўнага Сяргея (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі №70. Прычына нерэгістрацыі -- недакладныя зьвесткі ў дэкларацыі – “выклікаюць сумненьне”.
4. Скарга Чарнічэнкі Канстанціна на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №72. Прычына нерэгістрацыі – не ўказаў у анкеце, што зьўляецца беспартыйным.
5. Скарга Аўраменка Васіля (партыя БНФ) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №73. Прычына нерэгістрацыі – збор подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы на працоўных месцах у дзяржаўных установах (паліклініка).

6. Скарга Фаміна Сяргея (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №73.Прычына адмовы – адрас у дакументах, пададзеных на рэгістрацыю, не адпавядаў адрасу, па якім пражывае.

Не задаволеныя па Магілёўскай вобласьці скаргі:

1. Качан Ірына (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска-Ленінскай выбарчай акругі №63.Прычына нерэгістрацыі – у анкеце недакладна указаны адрас прапіскі, з гэтага адрасу І.Качан была выпісана паводле судовага рашэньня.

2. Скарга Швед Тацяны на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска- Ленінскай выбарчай акругі №63. Прычына нерэгістрацыі – больш за 15% недакладных подпісаў. Фігуравалі подпісы грамадзянаў Расіі і подпісы жыхароў іншай акругі. Швед Т. у сваім выступе заявіла пра сваю цьвёрдую перакананасьць у тым, што паравяралася не 20% падпісных лістоў, а ішла татальная праверка. На ўсіх лістах, з якім ёй далі азнаёміцца ў акружной камісіі былі рознага роду адзнакі, зробленыя сябрамі камісіі. Апрача таго на людзей, якія ставілі подпіс аказваўся ціск. У акружной камісіі Т.Швед азнаёмілася з 48 тлумачальнымі запіскамі людзей, якія ставілі подпіс.

Старшыня камісіі заўважыў: “Гэта была наша чарнавая работа, і мы яе зрабілі

3. Скарга Вароніча Фёдара на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска- Першамайскай выбарчай акругі №64. Прычына нерэгістрацыі больш за 15% недакладных подпісаў, выяўленых на падставе графалагічанай экспертызы.
4. Скарга Еўдакімовіча Сяргея на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска- Першамайскай выбарчай акругі №64. Прычына нерэгістрацыі больш за 15% недакладных подпісаў, выяўленых на падставе графалагічанай экспертызы. Еўдакімовіч С. (урач) падчас свайго выступу заявіў, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы ажыцьцяўляўся ціск – іх выклікалі да галоўнага ўрача “хуткай дапамогі”, які казаў, што яны могуць лічыць сябе зволенымі, бо працоўны кантракт у іх заканчваецца ў красавіку.
5. Скарга Ліштвана Сяргея на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска- Першамайскай выбарчай акругі №64. Прычына нерэгістрацыі – не былі прадстаўленыя неабходныя для рэгістрацыі дакументы – анкета і дэкларцыя. С.Ліштван адсутнічаў у Беларусі, бо прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. У сваім выступе С. Ліштван адзначыў, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы аказваўся ціск, а яго бацька, які ўзначальваў ініцыятыўную групу быў зволены з працы.

6. Скарга Сініцына Леаніда на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйска- Першамайскай выбарчай акругі №64. Прычына нерэгістрацыі больш за 15% недакладных подпісаў.

7. Скарга Тоўсьцік Мікалая на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №65. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў, выяўленых на падставе заяваў грамадзянаў. У сваім выступе Тоўсьцік Мікалай заявіў, што подпісы ад грамадзянў былі ўзятыя сябрамі камісіі на чысты аркуш паперы, больш за тое некаторыя заявы былі напісаны не ўласнаручна, а подпіс стаяў пад стандартнай заявай, набраны на кампьютары.
8. Скарга Андрыянава Міхаіла на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі №67. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.
9. Скарга Дробышава Анатоля на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі №67. Прычына нерэгістрацыі – скасаваньне раённай суполкі Ліберальна-дэмакратычнай партыі на падставе акта, складзенай акружной выбарчай камісіяй.
10. Скарга Белахвостава Уладзіміра (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Клічаўскай выбарчай акругі №68. Прычына адмовы – у сувязі з адсутнасьцю партыйнай структуры.
11. Скарга Агеева Аляксандра (партыя БНФ) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі №71. Прычына нерэгістрацыі – не прадстаўленыя дакументы, патрэбныя для рэгістрацыі (заява пра згоду балатавацца і аб зьняцьці з сябе паўнамоцтваў дэпутата гарадскога савета).
12. Скарга Лайшы Мікалая на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі №71. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.
13. Скарга Усава Паўла на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі №71. Прычына нерэгістрацыі – не прадстаўленыя дакументы, патрэбныя для рэгістрацыі.
14. Скарга Шанцава Уладзіміра (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі№72. Прычына нерэгістрацыі -- не прадстаўленыя дакументы, патрэбныя для рэгістрацыі.
15. Скарга Копінай Н. на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №73. Прычына нерэгістрацыі – больш за 15% недакладных подпісаў.
16. Скарга Карыткіна Аляксандра (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №73. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.
17. Скарга Стральцова Сяргея (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №73. Прычына нерэгістрацыі – адсутнасць партыйнай структуры, скасаванай 9 верасьня рашэньнем упраўленьня юстыцыі.
18. Скарга Голіка Андрэя на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Магілёўскай-Прамысловай акругі №74. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.

У другой палове дня разглядаліся 11 скаргаў па Віцебскай вобласьці.

Задаволена па Віцебскай вобласьці:

1. Скарга Берніковіча Яраслава (Партыя БНФ) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Глыбокскай выбарчай акругі №22. Прычына нерэгістрацыі – зьвесткі ў дэкларацыі і распаўсюд ўлётак Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”.

Не задаволены па Віцебскай вобласьці:

1. Скарга Карач Вольгі (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №19. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.
2. Скарга Радына Натальлі на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №19 Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.

3. Скарга Цераша Івана (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21. Прычына нерэгістрацыі – адсутнасьць партыйнай структуры.

4. Скарга Цуранава Пятра на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21. Прычына нерэгістрацыі – недакладныя зьвесткі ў дэкларацыі, не ўказаў 20590 рублёў.
5. Скарга Пліска Аляксандра на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Лепельскай выбарчай акругі №23.
6. Скарга Воранава Генадзя (Аб’яднаная Грамадзянская партыя) на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Полацкай гарадской выбарчай акругі №28.
7. Скарга Кухты Аляксандра на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Полацкай сельскай выбарчай акругі №29.
8. Скарга Літвіненкі Анатоля на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Полацкай сельскай выбарчай акругі №29.
9. Скарга Сідарчук Ірыны на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Полацкай сельскай выбарчай акругі №29.
10. Скарга Рагіні Станіслава на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Пастаўскай выбарчай акругі № 30. Прычына нерэгістрацыі -- больш за 15% недакладных подпісаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international