Дзяржслужачых “улічваюць” на партыйнасьць, сяброўства ў грамадзкіх арганізацыях, абавязваюць указаць мэты паездак за мяжу і наўнасьць там родных

2004 2004-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскім супрацоўнікам Праваабарончага цэнтру “Вясна” перадалі асобнік “Лістка па ўліку кадраў”, які зараз абавязкова трэба запаўняць усім дзяржслужачым. Асаблівую заклапочанасьць праваабаронцаў выклікаюць пункты 6, 7, 12, 13 і 14.

Пункт 6: “Сябрам якой палітычнай партыі ці грамадзкай арганізацыі з’яўляецеся”
Пункт 7: “У якіх палітычных партыях ці грамадзкіх арганізацыях знаходзіліся раней, у які перыяд часу”
Пункт 12: “Ці прыцягваліся да судовай альбо адміністратыўнай адказнасьці, калі за што”
Пункт 13: “Ці былі за мяжой, дзе, калі і з якой мэтай”
Пункт 14: “Ці маюцца родныя за мяжой, дзе, з якога часу і чым займаюцца (прозьвішча, імя, імя па бацьку, узрост, ступень радства)

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч наступным чынам каментуе зьмест дадзенага дакументу: “Гэта вяртаньне ў глыбокае савецкае мінулае. Я лічу, што гэта абсалютна незаконна, і грамадзянін мае права не адказваць на дадзеныя пытаньні. У нас усе грамадзяне роўныя перад законам, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці, а калі такія пытаньні ставяцца ў анкеце, то яны відавочна прадугледжваюць нейкія наступствы ў сувязі з сяброўствам у партыях ці грамадзкіх арганізацыях. Паўнамоцтваў у аддзелаў кадраў задаваць падобныя пытаньні няма. У нас Працоўны кодэкс утрымлівае пералік дакументаў, якія неабходныя пры прыёме на працу, таму ўвядзеньне на дзяржаўных прадпрыемствах такіх “лісткоў” носіць неканстытуцыйны характар”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international