Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі

2004 2004-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 59 чалавек, якія здалі дакументы ў акруговыя камісіі, зарэгістравана 26. Адмоўлена ў рэгістрацыі 32.
Разгляд пытаньня аб рэгістрацыі старшыні Мінскай гарадзкой арганізацыі АГП Яўгена Лабановіча па рашэньні Сухараўскай 102 акруговай камісіі адкладзена на 5 дзён.
Пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай 102 акрузе атрымаў старшыня АНП Анатоль Лябедзька. У яго два канкурэнты, адзін з іх – сябра ЛДП, другі – начальнік упраўленья гарвыканкаму па сацыяльнай абароне Аляксанава, якая, відаць, і стане “кандыдатам ад улады”.
Усяго ў сталіцы зарэгістравана 8 кандыдатаў у дэпутаты.
У Свіслацкай 96 акрузе зарэгістраваны намесьнік старшыні АГП Аляксандр Дабравольскі, у 110 Партызанскай – намесьнік старшыні АГП Людміла Гразнова, у 98 Чкалаўскай – ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч, у 97 Купалаўскай – Валянціна Палевікова, у 105 Старавіленскай – Аляксандр Цынкевіч, у 94 Аўтазаводзкай – Сьвятлана Каралёва, у 104 Масюкоўшчынскай -- Яўген Агурцоў.
Адмоўлена ў рэгістрацыі намесьніку старшыні АГП Сяргею Альферу, а таксама сябру Палітсавету АГП, першаму міністру абароны Беларусі Паўлу Казлоўскаму, старшыні Фонду “ЭКОН” Івану Анташкевічу.
Самыя сурьёзныя страты АГП панесла ў Гомельскай і Гарадзенскай абласьцях.
У Гарадзенскай вобласьці з 5 чалавек адмоўлена ў рэгістрацыі 4. Кандыдатам у дэпутаты па 56 Лідзкай акгузе стала старшыня Мінскай абласной арганізацыі АГП Марына Багдановіч. Адмоўлена ў рэгістрпацыі намесьніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку і народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Бандарэнка.
У Гомельскай вобласьці с 12 чалавек зарэгістраваны толькі 1.
Прычыны адмоваў, як правіла, няправільна запоўненая дэкларацыя аб прыбытках. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў напярэдадні рэгістрацыі Упраўленьнем юстыцыі адпаведных выканкамаў былі прынятыя рашэньні аб адмене рэгістрацыі арганізацыйных структураў парыі, што з’яўляецца грубейшым парушэньнем ч. 1 арт. 62 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, -- паведамляе прэс-служба АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international