viasna on patreon

Фракцыя ў Еўрапарламенце вылучыла беларускі рух “Зубр” на прэмію Сахарава

2004 2004-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адна з фракцыяў Эўрапейскага парлямэнту вылучыла беларускі моладзевы рух “Зубр” на прэмію Сахарава, якой парлямэнт штогод узнагароджвае змагароў за правы чалавека ў сьвеце. Вось як патлумачыў гэтую намінацыю адзін зь сябраў фракцыі “Зьвяз за Эўропу нацыяў”, польскі дэпутат Конрад Шыманскі: “Я думаю, што парушэньні правоў чалавека і палітычных правоў у Беларусі, каля межаў Эўразьвязу, павінны быць сярод нашых прыярытэтаў. І гэта галоўная прычына намінаваць "Зубр" на гэтую ўзнагароду. Другая прычына – увогуле прыцягнуць увагу эўрапейскіх палітыкаў да падзеяў у Беларусі. На жаль, вельмі часта эўрапейскія палітыкі глядзяць удалечыню і ня бачаць, што ў адносінах да найбліжэйшых суседзяў мы маем вялікія праблемы, і адпаведна, вялікую адказнасьць".

Першае галасаваньне па кандыдатах на прэмію Сахарава мае адбыцца пры канцы верасьня. Акрамя руху “Зубр,” сёлета яшчэ 11 кандыдатаў, у тым ліку расейскі праваабаронца, былы дэпутат дзяржаўнай Думы Сяргей Кавалёў. Менавіта спадар Кавалёў першым узначальваў камісію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы у пытаньні зьніклых у Беларусі, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства