У рэдакцыі газеты "Время" лічаць, што выданне прыпынена незаконна

2004 2004-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паведамленне Міністэрства інфармацыі пра тое, што газета "Время" прыпынена з 24-га жніўня, кіраўніцтва выдання атрымала па пошце толькі 4-га верасня. Пра гэта ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміў намеснік дырэктара выдавецкага дома "Время" Аляксандр Цынкевіч. Рэдакцыя сцвярджае, што пералічаныя ў загадзе мінстра Русакевіча парушэнні адбыліся не па віне газеты, і збіраецца абскарджваць дзеянні Мінінфармацыі.
У загадзе гаворыцца, што з 1-га жніўня 2004 г. была скасавана дамова арэнды памяшкання, заключаная паміж ААТ "Белремстройсвязь" і прыватным унітарным прадпрыемствам "?#152;здательский дом "Время", які выступае ў якасці рэдакцыі газеты. Падставай для папярэджання і прыпынення выдання стала тое, што рэдакцыя выпусціла 2 нумары (12-га і 19-га жніўня) з указаннем несапраўднага адрасу, што з'яўляецца парушэннем арт. 10 і 26 Закона аб друку.

Паводле намесніка дырэктара выдавецкага дома "Время" А. Цынкевіча, у рэдакцыі нічога не ведалі пра скасаванне дамовы арэнды: ліст, у якім ААТ "Белремстройсвязь" паведамляў пра гэта арандатару, быў адпраўлены толькі 19-га жніўня, і гэта пацвярджаецца ўсімі паштовымі дакументамі. У той жа дзень выдавецкі дом заключыў новую дамову арэнды і ў наступным нумары газеты ўказаў ужо новы адрас.
"Газета нічога не парушыла, - упэўнены А. Цынкевіч. - Для прыпынення выдання ў міністэрства не было ніякіх законных падставаў". Ён мяркуе, што дзеянні Мінінфармацыі звязаныя з набліжэннем парламенцкіх выбараў, а таксама, магчыма, з правядзеннем "яшчэ нейкіх палітычных мерапрыемстваў" у краіне. "З гэтай мэтай прыпынена не толькі наша газета, але і іншыя недзяржаўныя грамадска-палітычныя выданні, якія ў нас ужо можна пералічыць па пальцах", - лічыць А. Цынкевіч.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international