"Рэпарцёры без межаў" заклапочаныя сітуацыяй з беларускімі СМІ напярэдадні выбараў

2004 2004-08-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25-га жніўня ўплывовая міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" выступіла з асуджэннем новых атак на незалежную беларускую прэсу напярэдадні парламенцкіх выбараў. "Рэпарцёры" пратэстуюць супраць рашэння міністра інфармацыі РБ прыпыніць на 3 месяцы недзяржаўную "Новую газету Сморгони", а таксама выказваюць заклапочанасць з нагоды адмовы шэрагу гандлёвых кропак Мінска прадаваць недзяржаўныя выданні.
Арганізацыя ўчора накіравала міністру інфармацыі Уладзіміру Русакевічу ліст, у якім, у прыватнасці, гаворыцца: "Гэта непрымальная сітуацыя для незалежных медыяў - быць змушанымі маўчаць напярэдадні выбараў, якія маюць такое вялікае значэнне для краіны". "Усе абставіны гавораць на карысць таго, што "Новая газета Сморгони" з'яўляецца ахвярай афіцыйнага ўціску. Мы заклікаем Вас перагледзець сваё рашэнне аб прыпыненні гэтай газеты і ўстрымацца ад падобных крокаў ў дачыненні да іншых медыяў у перадвыбарны перыяд", - гаворыцца ў пасланні "Рэпарцёраў без межаў". (Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international