Міліцыя канфіскавала кнігі Клімава

2004 2004-08-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Затрыманьнем і канфіскацыяй кніжак скончылася імпрэза, якую наладзіў Андрэй Клімаў у Менску. 21 жніўня ў рэстарацыі “Журавінка” былы прадпрымальнік і дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня сабраў сваіх прыхільнікаў, каб агучыць ідэю свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, а таксама рэпрэзэнтаваць сваю новую кніжку, якая ў арыгінале завецца “Прогулки с вампиром”.

Позна ўвечары – пасьля дзясятай міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім знаходзіліся Андрэй Клімаў з жонкай Тацянай. Міліцыянты адабралі дакумэнты ва ўладальніка аўтамабіля Леаніда Малахава, і канфіскавалі з багажніка каля дзьвюх соцен кніжак “ Прогулки с вампиром” і “Очевидные истины”. Вось вэрсія інцыдэнту самаго Андрэя Клімава.

(Клімаў:) “Мы тры гадзіны былі ў цатральным РУУС, увесь асабовы склад чытаў мае “Очевидные истины”. Залпам прабеглі, і шмат зьявілася маіх спачувальнікаў. Па сакрэце сказалі, што КГБ даў каманду затрымаць: выявіць, што гэта мне належаць кнігі”.

Паводле Андрэя Клімава, у міліцыі яму намякнулі -- на вяртаньне кніжак можна не спадзявацца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international