viasna on patreon

Дэпутат Менскага райсавету ад Партыі БНФ Юрась Зянковіч аштрафаваны на 5 базавых велічыняў

2004 2004-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс у справе дэпутата Менскага раённага савету ад партыі БНФ Юрася Зянковіча распачаўся 17 жніўня. Міліцыя Савецкага раёну ў Менску вінаваціць Юрася Зянковіча ў непадпарадкаваньні супрацоўніку ДАІ. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 21 ліпеня ля плошчы Бангалор, дзе апазыцыя ладзіла канцэрт-акцыю да дзесяцігодзьдзя кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
Сутнасьць абвінавачваньня ў тым, што Юрась Зянковіч адмовіўся адкрыць свой мікрааўтобус без адпаведнай санкцыі. Паводле сьведкаў, міліцыянты называлі розныя падставы затрыманьня - у падазрэньні ў фальшывасьці дэпутацкага пасьведчаньня, у несапраўднасьці яго нумарнога знаку на аўтамабілі.
У Савецкім райаддзеле міліцыі ў дэпутата гвалтам адабралі ключ ад машыны, зь якой канфіскавалі ўлёткі кааліцыі "Пяцёрка+". 17-га жніўня міліцыя вярнула Юрасю Зянковічу дэпутацкае пасьведчаньне. А ў судзе супрацоўнік дарожнай міліцыі зьмяніў паказаньне, маўляў, ён бач ыў, як зь мікрааўтобуса дэпутата выпала пяць улётак, таму падставы для прагляду аўтамабіля былі законныя. З падобным сьведчаньнем дэпутат не пагадзіўся.
Судзьдзя Натальля Скугарова, нягледзячы на тое, што справа развалілася ў судзе, прысудзіла Юрасю Зянковічу штраф 5 базавых велічыняў.
Юрась Зянковіч мае намер падаць наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд, а таксама заяву на ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць суддзі Скугаровай за вынясеньне відавочна неправасуднай пастановы, -- паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства