Дэпутата Мінскага раённага Савета Юрася Зянковіча судзяць за акцыю 21 ліпеня

2004 2004-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба партыі БНФ. 16 жніўня в.а. старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юрась Зянковіч быў запрошаны ў Савецкі РУУС г.Мінска, дзе на яго быў складзены пратакол за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі пасьля акцыі 21 ліпеня. Юрась Зянковіч мусіць 17 жніўня ў 14:30 зьявіцца ў Савецкі РУУС, каб адтуль ехаць на суд.
Нагадаем, што 21 ліпеня мікрааўтобус, якім кіраваў Юрась Зянковіч, быў затрыманы пасьля канцэрту ў Парку Дружбы Народаў. Інспэктар ДАІ хацеў агледзець салон мікрааўтобуса, таму што лічыў, што ў гэтым аўтамабілі перавозіліся ўлёткі, што раздаваліся на акцыі. Юрась Зянковіч адмовіўся прадставіць аўтамабіль для агляду і прад’явіў інспектару сваё дэпутацкае пасьведчаньне. Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што яно падробленае, і даставілі сп.Зянковіча і яго жонку ў Савецкі РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international