Адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна прынялі рашэньні, якія супярэчаць патрабаваньням Выбарчага кодэксу і робяць не магчымай працу ініцыятыўных груп.

2004 2004-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11.08.2004 г. кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргея Антусевіча, Анатоль Хацько зьвярнуўся у акруговуую выбарчую камісію Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 52 с заявай аб парушэньні патрабаваньняў выбарчага заканадаўства, якія былі дапушчаныя пры вызначэньні ўчасткаў для галасаваньня ўтвораных на тэрыторыі дадзенай акругі. У заяве ў прыватнасцьці гаворыцца:

“Рашэньнем Адміністрацыі Кастрычніцкага р-на г. Гродна за № 374 ад 3 жніўня 2004 г. і Рашэньнем Адміністрацыі Ленінскага р-на г. Гродна за № 271 ад 3 жніўня 2004 г, па ўзгадненьні з акруговымі выбарчымі камісіямі, згодна з арт. 17 і 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, былі ўтвораныя ўчасткі для галасаваньня на тэрыторыі г. Гродна. Інфармацыя пра ўтварэнне ўчасткаў для галасаваньня і іх межы была зьмешчана ў газеце “Гродзенская праўда” за 7.08.2004 г.

Сваімі рашэньнямі Адміністрацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Гродна парушылі межы выбарчай акругі № 52, уключыўшы ў склад створаных участкаў дамы, якія знаходзяцца па-за межамі акругі. Так, у межы ўчастка № 29 уключаныя дамы, якія выходзяць за межы акругі № 52; у межы ўчастка № 32 уключана УАЗ “Гарадская клінічная бальніца” № 4 г. Гродна, якая разьмешчаная па-за межамі акругі № 52.”
У заяве пералічваюцца яшчэ пяць выпадкаў уключэньня ў склад утвораных участкаў дамоў, якія знаходзяцца па-за межамі акругі.

Сваімі рашэньнямі Адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў груба парушылі патрабаваньні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і зрабілі немагчымым працу ініцыятыўных груп па збору подпісаў.

У сваёй заяве сп. Анатоль Хацько просіць акруговую выбарчую камісію прывесьці тэрыторыі ўчасткаў Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Гродна ў адпаведнасьць межам выбарчай акругі № 52.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international