Беларускіх музыкаў не пускаюць у беларускі эфір

2004 2004-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускім радыёстанцыям забаронена ставіць у эфір музыку ў выкананні гуртоў, што гралі на мітынгу 21-га ліпеня. Гэткую інфармацыю ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) неафіцыйна пацвердзілі на некалькіх камерцыйных і дзяржаўных радыёстанцыях. Слухачы Першай праграмы Беларускага радыё, радыё "Сталіца" і нават фармальна недзяржаўных радыёстанцый FM-дыяпазона могуць больш не пачуць у эфіры гуртоў "Палац", "N.R.M.", "Zet", "Помидор/off", "Drum Ecstasy" і "Нейро Дюбель". Аднак супрацоўнікі Аддзелу аналізу і каардынацыі дзейнасці электронных СМІ Міністэрства інфармацыі сцвярджаюць, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. "Ніякага дакумента няма", - заявіў прэс-службе БАЖ супрацоўнік Аддзелу Дзмітрый Конанаў.
Па звестках ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", супрацоўнікі дзяржаўнага радыё атрымалі вусную рэкамендацыю не ставіць у эфір песні ў выкананні вышэйзгаданых музыкаў. Ёсць інфармацыя, што кампазіцыі ў іх выкананні нават выдаленыя з фанатэкі ў студыйных кампутарах.

Газеце "Комсомольская правда в Белоруссии" стала вядома, што на радыё "Сталiца" на мінулым тыдні з'явіўся ў надрукаваным выглядзе "чорны" спіс гуртоў, якія забаронена даваць у эфір. Аднак, як толькі журналісты пачалі выказваць цікавасць да гэтага дакумента, спіс знік.

Вуснае распараджэнне "зверху" прыбраць з эфіру названых музыкаў атрымалі таксама супрацоўнікі некаторых мінскіх FM-радыёстанцый.

Каментуючы гэтую інфармацыю, адзін з "адлучаных" ад эфіру музыкаў, лідэр "N.R.M." і "Zet" Лявон Вольскі зазначыў, што бачыць у гэтым жаданне пэўных чыноўнікаў выслужыцца перад кіраўніцтвам. "Яны робяць больш, чым ад іх патрабуюць: пачуўшы з вуснаў кіраўніка дзяржавы пра "палацы" і "дзюбелі", яны пачалі татальную "зачыстку"… Тое, што дзяржаўныя радыёстанцыі падпарадкоўваюцца распараджэнням "зверху", выглядае цалкам натуральна. А вось камерцыйныя, недзяржаўныя радыё - гэта зусім іншая рэч. Выконваючы гэткія загады і распараджэнні, яны "закапаюць" саміх сябе…", - лічыць Л. Вольскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international