У акруговых камісыях Магілёўскай вобласьці ня будзе прадстаўнікоў апазыцыі.

2004 2004-08-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

02.08.2004 г. у Магілёве адбылося сумеснае пасяджэньне Прэзыдыюму Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама, на якім былі створаныя акруговыя камісыі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня.

На пасяджэньні старшыняваў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму сп. Барыс Бытура. Згодна з адзіным пунктам парадку дня пасяджэньня ў Магілёўскай вобласьці было створана 13 акруговых камісыяў з максымальнай колькасьцю сябраў – 13 чалавек у кожнай.

На 169 месцаў сябраў акруговых камісыяў было пададзена 258 заяваў, у т.л. 52 – ад палітычных партыяў, 77 – ад выбаршчыкаў. Зь некалькіх дзясяткаў апазыцыйных прэтэндэнтаў у склад акруговых камісыяў не патрапіў ніводзін чалавек. Прадстаўнікі апазыцыйных арганізацыяў былі адхіленыя па такіх, напрыклад, падставах: “задужа малады” (С.Нягацін, 27 гадоў, ПБНФ), “няма досьведу працы”, “няправільнае афармленьне дакумэнтаў” й г.д. Былі таксама адхіленыя ўсе непрацуючыя апазыцыйныя прэтэндэнты ў склад камісыяў.

Склады акруговых камісыяў былі складзеныя дэ-факта яшчэ да пачатку пасяджэньня: як заявіў дакладчык Сівайлаў, “мы будзем разглядаць толькі тых, каго мы прапануем не ўключаць у склад камісыяў”, што й адбылося. Ніводная кандыдатура тых прэтэндэнтаў, зь якіх і былі сфармаваныя камісыі, не была абмеркаваная на пасяджэньні.

Першыя пасяджэньні створаных акруговых камісыяў пройдуць 3 жніўня.
На пасяджэньні прысутнічаў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Барыс Бухель.

02.08.2004 Падрыхтаваў Аляксей Колчын

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international