viasna on patreon

Партыя БНФ атрымала папярэджаньне за заклікі прыняць удзел у акцыі “Ланцуг неабыякавых чытачоў” у абарону газеты “Народная воля”

2004 2004-07-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У папярэджаньні за подпісам першым намесьнікам міністра юстыцыі А.С. Петраша, атраманым Соймам Партыі БНФ, гаворыцца (дапушчаныя памылкі захоўваюцца):
“На падставе прадстаўленай у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь інфармацы устаноўлена, што Народная кааліцыя “5+”, куды уваходзіць і Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, праз два нумары газеты “Народная воля” незаконна прызывала грамадзян Беларусі да ўдзелу у правядзенні 10 чэрвеня 2004 г. у 18 гадзін на плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі несанкцыяніраванага пікета “Ланцуг неабыякавых чытачоў” у абарону газеты апублікаванага праз газеты “Народная воля”.
У вызначаны час несанкцыяніраваны пікет адбыўся, у якім удзельнічала і партыя.
Заявы ад арганізатараў на правядзенне азначанага мерапрыемства ў Мінскі гарвыканкам не паступала і адпаведнага рашэння па дазволу не выносілася. Гэтымі дзеяннямі парушаны патрабаванні арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, паколькі да атрымання дазвола на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права аб’яўляць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часу яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы.
Пры такіх абставінах і кіруючыся артыкуламі 32, 33 і 34 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” Сойму Партыі БНФ выносіцца пісьмовае папярэджанне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства