Прысуд Аксане Новікавай уступіў у законную сілу

2004 2004-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд Аксане Новікавай уступіў у законную сілу — цяжарную жанчыну могуць адправіць на “хімію” адбываць пакараньне за паклёп на прэзыдэнта. Аксана будзе абскарджваць дзеяньні Кастрычніцкага суду Менску, -- паведаміла Радыё Свабода.

Аксана Новікава прынесла ў суд скаргу на судовае рашэньне, але ўзяць яе адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што прысуд — два з паловай году абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта — зь сёньняшняга дня ўступіў у законную сілу.

Аксана сьцьвярджае, што падала ў суд папярэднюю скаргу на судовае рашэньне і яе зарэгістравалі. Сёньня, калі яна прынесла канчатковую скаргу, ёй паведамілі, што, паколькі ніхто ня скардзіўся, прысуд ужо набыў законную сілу. Аксана Новікава лічыць, што суд наўмысна пайшоў на такі крок: “18 чэрвеня я занесла ў суд Кастрычніцкага раёну папярэднюю скаргу. Цяпер мне нахабна кажуць у вочы, што я ніколі нічога не прыносіла, таму прысуд уступіў у законную сілу і я не магу яго ўжо абскардзіць. У мяне такое адчуваньне, што яны наўмысна згубілі маю скаргу, каб суд набыў законную сілу і каб я паехала адбываць пакараньне на “хімію”. Зараз я падам яшчэ адну скаргу з заявай на працяг тэрміну абскарджваньня ў зьвязку з тым, што яны згубілі сваю скаргу. Падам яшчэ і наглядную скаргу на дзеяньні Кастрычніцкага суду ў вышэйшыя інстанцыі”.

У канцылярыі Кастрычніцкага суду карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што ніякай скаргі Аксана не падавала: “Сёньня яна не прыходзіла і ў дзесяцідзённы тэрмін ніякіх скаргаў не падавала. Яна толькі на адзінаццаты дзень азнаёмілася з пратаколам судовага паседжаньня”.

Паводле заканадаўства цяжарную жанчыну, якая яшчэ і выхоўвае маленькае дзіця, ня могуць караць “хіміяй”. Але ў судовых дакумэнтах няма зьвестак аб цяжарнасьці Аксаны. Цяпер гарадзкі суд мусіць разгледзець наглядную скаргу — і адмяніць прысуд раённага суду, альбо зь ім пагадзіцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international