Дэпутатам «Рэспублікі» адмовіліся прадставіць памяшканне для сустрэчы з выбарнікамі

2004 2004-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутаты групы “Рэспубліка” Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец у часе свайго візыту ў Бабруйск 29 чэрвеня вымушаны былі сустрэцца з выбарнікамі і грамадзкім актывістамі гораду на плошчы Перамогі, паколькі ім адмовілі ў памяшканьні.

Як паведаміў лідэр бабруйскай арганізацыі АГП Уладзімр Куртукоў, кіраўніцтва гатэлю “Бабруйск”, дзе была зарэзэрваваная для сустрэчы з выбарнікамі актавая заля, у апошні момант адмовіла дэпутатам. На вечаровай сустрэчы на плошчы, у якой бралі ўдзел каля трох дзесяткаў бабруйцаў, вялася гаворка пра сытуацыю ў краіне. Спадары Фралоў і Скрабец заклікалі бабруйскіх актывістаў прыехаць у Менск для удзелу ў акцыі 21 ліпеня. Таксама дэпутаты сустрэліся з прыватнымі прадпрымальнікамі на гарадзкім рынку ў Бабруйску, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international