24 чэрвеня у Наваполацку каля 19.00 падчас распаўсюду ўлётак з тэкстам супраць трэцяга прэзідэнцкага тэрміну былі затрыманыя тры актывісты мясцовай кааліцыі 5+.

2004 2004-06-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод затрыманых:
1. Дзмітры Салаўёў, праваабаронца
2. Іна Барысевіч, сябра Наваполацкага студэнцкага зьвязу ЗБС
3. Аляксей Трубкін, сябра Партыі БНФ

Затрыманыя былі дастаўленыя ў Наваполацкі ГАУС, дзе іх пратрымалі да 21.00. У затрыманых канфіскавалі ўлёткі, але адміністратыўных пратаколаў не склалі. Быў складзены толькі пратакол выманьня ў Дзмітрыя Салаўёва ўлётак, але копіі дадзенага пратаколу Салаўёву не выдалі.
Падчас знаходжаньня ў пастаронку затрыманыя пабачылі розныя адносіны – ад цікаўнасці да непрыхаванай агрэсіі. Напрыклад, супрацоўнік міліцыі Аляксандр Ярашэнка, рабіў выкрыкі– “Вы, оппозиция, хотите сделать здесь войну, то же что в Абхазии, я там был и видел”, “ты никогда нигде не работал” (ў бок Салаўёва, які да мінулага году працаваў навуковым супрацоўнікам Полацкага дзяржаўнага універсытэту, прычым сам Ярашэнка, які вучыўся з Салаўёвым у адной школе, сядзей па некалькі год у адным класе) На выкрыкі Ярашэнка зьявіўся ст. лейтэнант, які вывеў яго з памяшканьня дзяжурнай часткі.
Зараз рыхтуюцца скаргі на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international