“Воля да развіцьця” патрабуе адмяніць рашэньне Інсьпекцыі Міністэрства па падатках і зборах Слоніма аб спагнаньні з арганізацыі падаткаў за сродкі, атрыманыя ў межах праграмы тэхнічнай дапамогі ТАСІС

2004 2004-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 чэрвеняў Гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласьці распачаўся разгляд скаргі Грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” да Інспэкцыі Міністэрства па падаткахі зборах Слоніма. Грамадзкае аб’яднаньне патрабуе адмяніць рашэньне інспэкцыі аб спагнаньні з арганізацыі падаткаў за сродкі, атрыманыя ад Эўрапэйскай камісіі ў межах праграмы тэхнічнай дапамогі ТАСІС. Падчас разгляду было высьветлена, што да “справы ТАСІС” мае непасрэднае дачыненьне Камітэт дзяржбясьпекі.

Падчас судовага пасяджэньня судзьдзя Алег Кадач адхіліў хадайніцтва аб далучэньні да матэрыялаў справы дакумэнтаў, якія сьведчаць на карысьць грамадзкага аб’яднаньня і знаходзяцца ў гаспадарчым судзе горада Менска ў межах аналягічнай справы па пазову Беларускага Хельсінскага Камітэта. Таксама судзьдзя адмовіўся далучаць да матэрыялаў справы вынікі заключэньня спэцыяліста Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па тэксьце міжнароднай дамовы, што рэгулюе выдзяленьне сродкаў у межах праграмы ТАСІС.

У сваю чаргу, Слонімская падатковая інспэкцыя прадставіла ў суд тлумачэньне абставінаў, што сталіся падставай для праверкі арганізацыі і накладаньні на яе фінансавых санкцыяў. У прыватнасьці адзначаецца, што “пажаданьне” зьвярнуць увагу падатковай інспецыі да ГА“Воля да развіцьця” было выказанае непасрэдна органамі КДБ.

Сытуацыю камэнтуе юрыст ЮрыЧавусаў, які прадстаўляў у судзе інтарэсы ГА“Воля да развіцьця”:“Прадстаўнікі падатковай папросту паказалісуду, хто сапраўды ініцыяваў ціск на аб’яднаньне. Па просьбе КДБ была праведзеная праверка арганізацыі ў 2003 годзе, але яна не выявіла парушэньняў.Замоўца застаўся незадаволеным такім вынікам, і падаткавікі былі вымушаныя правесьці паўторную праверку з вызначаным вынікам у выглядзе фінансавых санкцыяў. Гэта відавочна палітычная справа, скіраваная на зьнішчэньне моцнай няўрадавай арганізацыі”.
Прэс-служба Асамблеі НДа

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international