viasna on patreon

У актывіста АГП Алеся Карніенкі будуць апісваць маёмасьць

2004 2004-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады хочуць такім чынам спагнаць са спадара Карніенкі штраф 1 мільён 650 тысяч рублёў, які быў накладзены на яго за арганізацыю 7 лістапада летась у Гомелі акцыі грамадзкага галасаваньня ў справе трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Алесь Карніенка гаворыць, што ня мае сродкаў для аплаты штрафу. Але калі бы нават і меў, то ўсё роўна не заплаціў.

15 чэрвеня 32-гадовы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алесь Карніенка быў выкліканы ў суд Заводзкага раёну Менску. Судовы выканаўца Сяргей Веташкін нагадаў, што спадар Карніенка павінен заплаціць штраф 1 мільён 650 тысяч рублёў, гэта прыкладна 800 даляраў. Алесь патлумачыў чыноўніку, што ён беспрацоўны і ня мае грошай, каб аплаціць такі вялікі штраф.

Дамовіліся, што прыйдуць апісваць маёмасьць. Судовы выканаўца патлумачыў, што апісаньне маёмасьці спадара Карніенкі ў гэтай справе абавязковае. Калі, напрыклад, у яго знойдуць рэчы ня першай неабходнасьці — кампутар, магнітафон, мікрахвалевую печ, мабільны тэлефон і г.д., то гэтыя рэчы будуць канфіскаваныя ў даход дзяржавы. Могуць быць канфіскаваныя і тэлевізар, мэбля ды іншыя рэчы, калі іх у кватэры некалькі адзінак.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства