Нямецкія сацыял-дэмакраты пры нямецкім Бундэстагу распаўсюдзілі заяву ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў

2004 2004-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі фракцыі сацыял-дэмакратаў пры нямецкім Бундэстагу распаўсюдзілі заяву ў зьвязку з галадоўкай беларускіх дэпутатаў парлямэнцкай групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца, Уладзімера Парфіновіча, Валера Фралова. Нямецкія сацыял-дэмакраты заклікаюць іншых палітыкаў краіны выказаць сваю падтрымку беларускім галадоўнікам, якіх з кожным днём становіцца больш. Аўтары заявы таксама заклікаюць беларускі ўрад да таго, каб ён пайшоў насустрач патрабаваньням галадоўнікам:

“Дэпутаты Фралоў, Скрабец, Парфяновіч выступаюць за адкрытыя дэбаты што да зьменаў у Выбарчым кодэксе, а таксама патрабуюць вызваленьня з- пад арышту Міхаіла Марыніча. Гэтыя патрабаваньні заслугоўваюць усялякай падтрымкі, бо ў цяперашнім выбарчым Кодэксе ёсьць моманты, якія перашкаджаюць правядзеньню ў краіне 17 кастрычніка свабодных і празрыстых выбараў. Што да захадаў беларускіх уладаў супраць Міхаіла Марыніча, то тут беларускае кіраўніцтва таксама мусіць ўсьвядоміць, што ўсё гэта не адпавядае нормам міжнароднага права”.

Дэпутаты Бундэстагу заклікаюць іншых нямецкіх палітыкаў падтрымаць сваіх калегаў у Беларусі, якія супрацьстаяць аўтарытарнаму рэжыму і выступаюць за разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. Нямецкія парлямантары выказваюцца за мірнае заканчэньне галадоўкі. Дэпутаты Бундэстагу падкрэсьліваюць, што гэта ёсьць і ў інтарэсах дэмакратычнай беларускай апазыцыі. (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international