5 чэрвеня затрыманыя двое актывістаў АГП, якія падтрымалі галадоўку дэпутатаў

2004 2004-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі далучыліся да галадоўкі, якую абвясьцілі дэпутаты групы “Рэспубліка” Фралоў, Скрабец і Парфяновіч. Раніцай у суботу, 5 чэрвеня, сябры АГП Марына Багдановіч і Генадзь Ананьеў разьбілі палатачны лягер у двары дома, дзе жыве дэпутат Фралоў. Яны былі затрыманыя міліцыяй і цяпер іх чакае суд.

Спадарыню Багдановіч і спадара Ананьева з пастарунку выпусьцілі празь некалькі гадзінаў, склаўшы пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні – парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. 7 чэрвеня затрыманыя павінны з’явіцца ў суд, але яны не зьбіраюцца гэтага рабіць, а зьбіраюцца працягнуць разам з дэпутатамі галадоўку.
Пра свой удзел у галадоўцы паведамілі таксама актывісты АГП з Горадні Уладзімер Чырвоненка і Юры Істомін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international