Пакараньны сакратар Брэсцкага абкаму КПБ

2004 2004-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня 2004 году Адміністратыўная камісія Ленінскага раёну г. Брэста разгледзела справу аб парушэньні сакратаром Брэсцкага абкаму КПБ Мікалаем Шэкеля ч.3 арт. 172. За распаўсюджваньна ўлеткі народнай кааліцыі “5+” – “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”.
Інтарэсы прыцягваемага да адміністратыўнай адказнасьці прадстаўляў юрыст Уладзімір Малей. Мікалай Шыкеля са сваім прадстаўніком прадставілі камісіі доказы, што зьмест улётак не наносіць шкоды дзяржаўнаму ладу, а таму справу трэба спыніць згодна арт. 227 КаАП РБ за адсутнасьцю складу правапарушэньня. Ход разгляду справы неаднаразова прыпыняўся зычнымі заклікамі члена камісі ў форме маёра міліцыі: “Не заводітесь! Предлагаю предупрежденіе! Это Вас устроіт?”
Старшыня адміністратыўнай камісіі Хафізаў Вячаслаў Філіпавіч падзякаваў Малею за падведзеныя вынікі разгляду справы і прыняў рашэньне вынесьці пакараньне сакратару Брэсцкага абкаму КПБ Мікалаю Шэкеля ў выглядзе папярэджаньня.
Старшыня адміністратыўнай камісіі Хафізаў Вячаслаў Філіпавіч працытаваў з улёткі “ Пяць крокаў да лепшага жыцьця ” наступнае: “ Обеспечіть экономіческій под’ём! Стімуліровать созданіе рабочіх мест! Отказаться от політікі самоізоляцыі!” і сам жа ў голас адказаў: “ Разве мы этого не делаем? А что разве Белорусь ізоліруется? Конечно вы наносіте вред! Содержаніе вашей лістовкі направлено протів консолідацыі обшества, протів сушествуюшей власті!”
Сакратар Брэсцкага абкаму КПБ Мікалай Шэкеля ня згодны з пакараньнем і мае намер абскардзіць рашэньне ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international