Кватэру экс-старшыні рэспубліканскага моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум” Івана Няверава абшукалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі

2004 2004-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вобшук адбыўся яшчэ 18 траўня, але спадар даведаўся пра гэта толькі праз тыдзень, калі вярнуўся зь Вільні, дзе браў удзел у сэмінары для мэнэджэраў перадвыбарчых штабоў .

Як распавёў сп.Нявераў карэспандэнту парталу www.belngo.info, дзьверы дваім невядомым у міліцэйскай форме і двум у цывільным адчыніла ягоная маці Натальля Іванаўна. Невядомыя сказалі ёй, што шукаюць прыстасаваньне для ўгону аўтамабіляў, чым нібыта займаецца яе сын, і паказалі ордэр на вобшук, дзе былі ўказаныя дадзены адрас, але абсалютна чужое прозьвішча.

“Мама не змагла ім супрацьстаяць – адзін зь невядомых увесь час трымаў дзьверы нагой, а астатнія паўтаралі, што вобшук праводзіцца “ў інтарэсах сьледзьтва”, - кажа Іван Нявераў. Па ягоных словах, вобшук цягнуўся каля гадзіны, прычым ў якасьці сьведкі была запрошаная суседка Няверавых, якая “золўжывае алькаголем”. – “Нават калі суседка была цьвярозая, яна ўсё адно не магла ўбачыць усё: незнаёмцаў было чацьвёра і яны вольна перасоўваліся па ўсіх трох пакоях кватэры”.

Маці Івана Няверава адзначыла, што невядомых цікавілі кнігі сына і кампутар, які яны самі ўключылі. Таксама невядомыя цікавіліся ўстаноўчымі дакумэнтамі палітычнай партыі “Свабода і прагрэс”, стварэньнем якое займаецца сп.Нявераў.

Па словах Івана Няверава, ён зьвярнуўся ва ЎУС Гомельскага аблвыканкаму, каб удакладніць, ці насамрэч у іх працуе чалавек, прозьвішча якога ўказанае ў пратаколе вобшуку. Але ва ЎУС яму адказалі, што такі ў іх не працуе. “Тады я зьвярнуўся ў пракуратуру Чыгуначнага раёну. Але пракурор Леанід Лашкін адмовіўся прыняць заяву”, - расказвае пацярпелы.

Сп.Нявераў лічыць, што падобным чынам дзейнічалі супрацоўнікі спэцслужбаў. “Я думаю, гэта апрабоўваўся новы від “зачыстак”, які ўлады пачынаюць ужываць напярэдадані парлямэнцкіх выбараў”, - пракамэнтаваў ён сытуацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international