На 21 кастрычніка 10.30 перанесены разгляд грамадзянскай справы па іску сьледчага па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Вячаслава Цераховіча. Адказчыкі – рэдакцыя «Белорусской деловой газеты» і карэспандэнт па Гомелі і Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая.

2002 2002-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледчы па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч падаў у суд Кастрыніцкага раёну г. Мінску іскавую заяву аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкі – рэдакцыя «Белорусской деловой газеты» і карэспандэнт па Гомелі і Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая.

У Беларусі журналісты, якія пішуць на тэму правоў чалавека і крытыкуюць дзеяньні ўладаў, рызыкуюць стаць аб’ектам судовага перасьледу з боку службовых асобаў. Карэспандэнт «Белорусской деловой газеты» па Гомелі і Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая падрабязна асьвятляла на старонках незалежнай прэсы “справу ўрачоў” – судовы працэс па справе аб хабарніцтве сярод супрацоўнікаў Гомельскага медінстытуту. Варта нагадаць, што судовы працэс у Гомелі меў вялікі рэзананс і прыцягнуў увагу міжнароднай грамадзкасьці. У зале судовых паседжаньняў прысутнічалі прадстаўнікі шматлікіх беларускіх і міжнародных праваабарончых арганітзацыяў, у тым ліку і Amnesty Internationale.

Крымінальная справа мела неадназначны характар, грамадзкая думка схілялася да таго, што суд над кіраўніцтвам інстытуту выкліканы навуковай дзейнасьцю прафесара Юрыя Бандажэўскага па вывучэньні разбуральнага ўзьдзеяньня малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. Акрамя таго, на судовым працэсе былі агучаныя шматлікія факты жорсткага, негуманнага абыходжаньня з падсьледнымі, факты псіхалагічнага ўціску і нават выкарыстаньня псіхатропных сродкаў у адносінах да прарэктара Ўладзіміра Раўкова.

Сьледчы Церашковіч лічыць , што “зьвесткі, распаўсюджаныя як Маковецкай, так і рэдакцыяй, не адпавядаюць сапраўднасьці, умаляюць у грамадскай думцы мое гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю”.

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international