Вiнцук Вячорка і Партыя БНФ падаюць у суд

2004 2004-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка камэнтуе гэтую абуральную падзею:“Кожны, хто ведае гiсторыю чарнобыльскага пытаньня, ведае таксама, што зрабiў Народны Фронт для зьмяншэньня наступстваў бяды, а што пасьля нарабiў Лукашэнка з памагатымi. Менавiта БНФ прымусiў улады прызнаць, што адбылася катастрофа, i ўрэшце прыняць г.зв. канцэпцыю беларускiх вучоных – спынiць выраб харчовай прадукцыi ў забруджаных рэгiёнах, а з найбольш заражаных перасялiць людзей. Гэтыя захады прадыктаваныя клопатам пра здароўе й жыцьцё цяперашнiх i будучых пакаленьняў беларусаў, дзе б яны нi жылi. Калi ж да ўлады дарваўся дачасьнiк, якому напляваць, што будзе пасьля яго, было вырашана, што таньней i спакайней будзе i харч там вырабляць, i людзей вымусiць застацца. А паколькi эканомiка iмклiва руйнавалася, то й iльготы ў чарнобыльцаў i лiквiдатараў паадбiралi. Мы, Партыя БНФ, патрабуем вярнуць iм iльготы й зноў зьвярнуцца да прынятай Вярхоўным Саветам 12 склiканьня канцэпцыi, якая зьберажэ людзкое здароўе. Хлусы кшталту Пракопава, хоць яны толькi халуйскiя вiнцiкi ў мэханiзьме прапаганды, павiнны адказаць за паклёп, за перакладваньне з хворай галавы на здаровую. I я асабiста, i Партыя БНФ падаюць на Пракопава й на “першы канал” у суд”, -- заявiў Вiнцук Вячорка.

Прэс-служба партыі БНФ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international