Галоўнага рэдактара і журналістку недзяржаўнай газеты Intex-рress папярэдзілі

2004 2004-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-га красавіка пракурор Баранавічаў Аляксандр Смаль вынес папярэджанні галоўнаму рэдактару грамадска-палітычнага штотыднёвіка Intex-рress Уладзіміру Янукевічу і карэспандэнту гэтага выдання Марыне Куліковай, -- паведаміла прэс-служба БАЖ.
Журналістаў звінавачваюць у парушэнні ч.1 артыкула 34 Канстытуцыі РБ, а таксама артыкулаў 32 і 40 Закона аб друку. Папярэджанне было вынесена на падставе скаргі ў пракуратуру старшыні баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага.
Незадаволенасць кіраўніка гарадскога выканаўчага камітэта выклікаў артыкул "Скандал в благородном семействе" (№11 ад 11.03.2004г.), які распавядаў пра далучэнне адной з баранавіцкіх ячэек БРСМ да незарэгістраванага моладезвага руху "Зубр". Пракурор А. Смаль палічыў, што журналісты "не праверылі сапраўднасць атрыманых звестак". 1-га красавіка пракуратура Баранавічаў ужо спрабавала выклікаць да сябе аўтарку згаданага артыкула, аднак візіт не адбыўся з прычыны адсутнасці пісьмовага запрашэння.

Гэта не першы выпадак прыцягнення да адказнасці журналістаў недзяржаўных медыяў нібыта за распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраваных структур. 8-га красавіка пракуратура Ленінскага раёна Гродна вынесла папярэджанне галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты "Биржа информации" Алене Раўбецкай за тое, што газета апублікавала два артыкулы кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай Грамадзянскай партыі.

Журналісты Intex-рress збіраюцца абскарджваць папярэджанні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international