У зьніклага пяць гадоў таму Віктара Ганчара суд зьбіраецца спагнаць камунальныя плацяжы

2004 2004-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёну г. Менску выклікаў Віктара Ганчара позвай на слуханьні ў якасьці адказчыка з сувязі з нявыплатай камунальных плацяжоў. Такія ж позвы атрымалі ягоныя жонка і сын. Зьніклы палітык і ягоныя блізкі павінны з’явіцца менавіта ў той суд, які ў сьнежні 2002 году прызнаў Віктара Ганчара бяз вестак адсутным.
Справа аб нявыплаце камунальных плацяжоў мае пачатак з 7 верасьня мінулага году, калі ў дзень нараджэньня Віктара Ганчара на тэхнічных паверсе дому, дзе жыве сямь’я, адбыўся пажар, у выніку якога была цалкам папсаваная праводка, шпалеры, падлога, не зачыняліся нават уваходныя дзьверы. Каб скампенсаваць нанесеную шкоду, раённая адміністрацыя прыняла рашэньне дазволіць УП ЖРЭО Савецкага раёну г. Менску правесьці рамонт кватэры за кошт сродкаў бягучага рамонту і зацьвердзіла рахунак на 1 млн.320 тыс. рублёў. Аднак час ішоў, грошы не выплочваліся, а паколькі Зінаіда Ганчар была вымушаная самастойна зрабіць рамонт, яна вусна дамовілася са ЖРЭО, што вызначаныя грошы ёй скампенсуюць за кошт нявыплаты камунальных плацяжоў. Таму Зінаіда Ганчар і не плаціла на працягу апошніх месяцаў, але калі плацяжоў накапілася на суму 414 тыс. рублёў, яе разам з мужам і сынам выклікалі ў суд, які павінен пачацца 19 красавіка (хаця гэта выходны дзень).
Зінаіда Ганчар зьбіраецца пайсьці ў суд 17 красавіка да 15 гадзінаў, і хутчэй за ўсё яна разам са сваім адвакатам Паўлам Сапелкам пададуць сустрэчны зыск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international