На дзяржаўным цэнтралізаваным тэставаньні дыскрымінуюць беларускамоўных выпускнікоў. Пра гэта заявіла Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны ў сваім лісьце на імя міністра адукацыі Аляксандра Радзькова

2004 2004-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэставыя заданьні для выпускнікоў падрыхтаваныя толькі на расейскай мове. Гэтым, заяўляюць тэбээмаўцы, Міністэрства адукацыі парушыла цэлы шэраг артыкулаў дзейнага заканадаўства, якое гарантуе школьнікам роўныя лінгвістычныя магчымасьці ў сфэры адукацыі, — у прыватнасьці, артыкул 6 Закону аб мовах і артыкул 50 Канстытуцыі.

Яшчэ да пачатку цэнтралізаванага дзяржаўнага тэставаньня ТБМ накіравала міністру адукацыі свой пратэст у сувязі з тым, што тэставыя заданьні складзеныя толькі па-расейску. У атрыманым адказе за подпісам дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Міхаіла Фяськова, чыноўнікі заяўляюць, што тэставаньне добраахвотнае, а таму, маўляў, калі не разумеееце па-расейску, можаце не праходзіць тэсты. Цяпер тэбээмаўцы патрабуюць ад міністра службовага разьбіральніцтва сытуацыі.

Нагадаем, што па-беларуску цяпер у краіне працуе чвэрць школаў. Гэта пераважна вясковыя школы, выпускнікам якіх Аляксандар Лукашэнка абяцаў стварыць ільготныя ўмовы пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
(Паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international