12 красавіка у Полацкім гарадскім судзе была разгледжаная справа 3-х актывістаў руху “Зубр”.

2004 2004-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анастасія Васіленка, Яўген Афнагель і Мікіта Сасім былі затрыманыя ў 12 красавіка Полацку і абвінавачаныя ў расклейцы ўлётак. Пасьля затрыманьня яны былі дастаўлены ў Полацкі ГАУС, дзе на іх былі складзеныя пратаколы згодна з артыкулам 167-10 КаАП (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), а адтуль у суд. Судовае паседжаньне вяла суддзя Ірына Дародка. Суддзя не задаволіла хадатайніцтва Зуброў, каб іх правы падчас судовага паседжаньня прадстаўляў праваабаронца Зьміцер Салаўёў. Сваю адмову яна матывавала тым, што маўляў, у адміністратыўным працэсе могуць удзельнічаць толькі адвакаты. Спасылкі на Канстытуцыю і пастову пленума Вярхоўнага суда, дзе тлумачыцца магчымасць прысутнасці прадстаўнікоў, суддзя пакінула па за ўвагай. У выніку судовага паседжаньня Мікіта Сасім атрымаў штраф у памеры 10 базавых адзінак (190000 рублёў). Яўген Афнагель і Анастасія Васіленка
атрымалі папярэджаньне. Канфіскаваныя ў іх падчас дагляду рэчаў
бел-чырвона-белыя сцягі і друкаваныя матэрыялы былі прызнаныя рэчавымі
доказамі і назад не вернутыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international