Суд Першамайскага раёна г. Мінска адхіліў зыск Рады Беларускага Хельсінкскага Камітэта і яго старшыні Таццяны Процькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

2004 2004-04-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9-га красавіка суд Першамайскага раёна г. Мінска адхіліў зыск Рады Беларускага Хельсінкскага Камітэта і яго старшыні Таццяны Процькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

Суд вырашыў, што журналісты БТ не зневажалі гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сябраў БХК, бо "нейтральна выкладалі сутнасць праблемы". Адказнікі пры абвяшчэнні судовага рашэння не прысутнічалі, -- паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Падставай для зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сп-ні Процькі і рэпутацыі БХК стаў сюжэт, паказаны па Першым нацыянальным тэлеканале 2-га лістапада 2003 года ў праграме "В центре внимания". Дзейнасць БХК, Таццяны Процькі і іншых праваабаронцаў падавалася ў ім у негатыўным святле: у прыватнасці, аўтары праграмы намякалі на нямэтавае выкарыстанне арганізацыяй буйной сумы грошай. Адказнікамі па справе выступалі НДТРК, вядоўца тэлепраграмы "В центре внимания" Сяргей Хамянтоўскі і аўтар сюжэта Юры Пракопаў.

Суддзя Аніскевіч вырашыў, што распаўсюджаныя ў праграме звесткі не могуць быць прызнаныя зневажальнымі, паколькі яны не ўтрымлівалі наўпроставых знявагаў у адрас зыскоўцаў, не парушалі "нормаў літаратурнай рускай мовы" і ўяўлялі сабою "нейтральнае выкладанне пункту гледжання журналістаў".

Каментуючы вынікі суда, прадстаўнік зыскоўцаў у судзе Гары Паганяйла заявіў, што "суд у чарговы раз выканаў замову выканаўчай улады". Напрацягу 10-і дзён зыскоўцы збіраюцца абскардзіць гэтае рашэнне ў Мінскі гарадскі суд. "Мы павінны выкарыстаць усе законныя спосабы і метады абароны сваіх правоў. Астатняе - на сумленні судоў", -- заявіў Г. Паганяйла ў гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Зараз у тым жа Першамайскім раённым судзе знаходзіцца яшчэ адзін зыск - аб парушэнні немаёмасных правоў і кампенсацыі маральных стратаў Таццяны Процькі і яе мужа Дзмітрыя Козыра. Падставай для зыску стаў яшчэ адзін выпуск праграмы "В центре внимания", прадэманстраваны па БТ 29-га лютага 2004 г., у якім вялася гаворка пра пра прыбыткі супрацоўнікаў арганізацыі і асабістую маёмасць Т. Процькі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international