Супраць Аксаны Новікавай узбуджаная яшчэ адна крымінальная справа за паклёп на прэзідэнта. Сёньня ў другой палове дня адбудзецца першы допыт

2004 2004-04-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 красавіка Мінская транспартная пракуратура ўзбудзіла супраць Аксаны Новікавай крымінальную справу па арт. 367 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь – паклёп на прэзідэнта. Справа ўзбуджаная за тое, што 5 красавіка ў 12 гадзінаў, знаходячыся ў тунэлі №2 станцыі Менск-Пасажырскі, Аксана Новікава “публічна дэманстравала ўлёткі, вырабленыя памнажальных спосабам, раздаючы іх мінакам. Названыя ўлёткі ўтрымліваюць паклёпніцкія, заведама ілжывыя зьвесткі, якія ганьбяць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаныя з абвінавачаньнем у асабліва цяжкіх злачынствах”.
Справа ўзбуджаная транспартным пракурорам саветнікам юстыцыі А.М. Лашыным, і сёньня ў другой палове дня адбудзецца першы допыт падазраваемай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international