14 красавіка ў Вярхоўным судзе а 10-й будзе разглядацца іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі РГА “Беларускае аб’яднаньне маладых палітыкаў”.

2004 2004-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставамі для ліквідацыі Мінюст называе неадпаведнасьць юрыдычнага адрасу фактычнаму месцазнаходжаньню. Да таго ж арганізацыі інкрымінуюць несвоечасовае зьмяненьне назвы кіраўніка арганізацыі: прэзыдэнта на старшыню БАПМ памяняў толькі ў сьнежні мінулага году, паведамляе www.belngo.info

Па словах старшыні арганізацыі Аляксандра Цынкевіча, Мінюст спасылаецца яшчэ і на тое, што колісь пячатка арганізацыі не адпавядала стандартам МУС. Але ж гэтую неадпаведнасьць сябры арганізацыі выявілі і выправілі па ўласнай ініцыятыве. Аб’яднаньне маладых палітыкаў за ўвесь час існаваньня ад 2000 году не атрымлівала пісьмовых папярэджаньняў. У студзені 2004 году пасьля правядзеньня паседжаньня кіроўнага органа ў Міністэрства юстыцыі былі накіраваныя дакумэнты з просьбай аб унясеньні ў Статут зьменаў, датычных юрыдычнага адрасу і назвы кіраўніка. Мінюст зьмены не зарэгістраваў, а адразу накіраваў пазоў аб ліквідацыі ў Вярхоўны суд.

“У Міністэрства юстыцыі ад пачатку існаваньня арганізацыі нэгатыўнае стаўленьне да нас. Аб’яднаньне зарэгістравалі па рашэньні суда і толькі з трэцяй спробы. Мінюст нават ня мае падставаў для вынясеньня папярэджаньняў на наш адрас паводле Закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях. Нас адразу вырашылі ліквідаваць”, - кажа Цынкевіч.

Такім чынам, ўвага ліквідатараў з органаў юстыцыі цяпер скіраваная на маладзёвыя арганізацыі – ужо зачыненая “Маладая Грамада”, разглядаецца справа МГА “Новай групы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international