Амбасадар Францыі абвінаваціў журналіста Беларускага тэлебачаньня Яўгена Новікава ў хлусьні

2004 2004-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З адкрытым лістом да аўтара і вядучага праграмы “Правы чалавека. Погляд у сьвет” Першага нацыянальнага тэлеканалу зьвярнуўся амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі., які выконвае таксама функцыі мясцовага старшынства Еўрапейскага саюзу ад імя Ірландыі.

“Мае калегі, амбасадары, кіраўнкі дыпламатычных місіяў дзяржаваў – сяброў Еўрапейскага саюзу (Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Швецыі) і ўступаючых у яго дзяржаваў (Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Эстоніі) і я асабіста ўважліва глядзім цыкл перадачаў “Правы чалавека. Погляд у сьвет””, -- піша Шмялеўскі. – Я адрасую вам гэты ліст таксама і ад іх імя”.
“Ведайце, -- зьвяртаецца дыпламат да журналіста, -- што не падман і не падача скажоных фактаў, якія ўтрымліваюцца ў вашых праграмах, выклікаюць зьдзіўленьне. Куды б ні накіравала б нас нашае прафісійнае жыцьцё, мы даўно на розных геаграфічных шыротах сутыкаемся з прапагандысцкай хлусьнёй незалежна ад яе палітычнай афарбоўкі. Што нас зьдзіўляе, дык гэта тое, што сёньня і зараз з’яўляецца магчымай зьнявага беларускіх тэлегледачоў, якія ўводзяцца ў зман з дапамогай хлусьні”.

У якасьці прыкладу Шмялеўскі прыводзіць перадачу ад 26 лютага, у якой Новікаў адвінаваціў ягонага суайчыньніка, генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Філіпа Кальфаяна “у закліку да быццам бы узброенага супраціву супраць парушэньняў правоў чалавека”, што, як піша амбасадар, “вядома, не адпавядае рэчаіснасьці”. “У сваёй праграме вы папракаеце мяне і дзесяць маіх калегаў у тым, што мы прынялі ўдзел у адкрыцьці міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека пад Менскам і заклікаеце МЗС Беларусі прачытаць нам сурьёзную лекцыю, таму што лічыце, што падобныя паводзіны быццам бы супярэчаць правілам дыпламатычнага этыкету”.

”А колькі працы вам каштавала праілюставаць вышейузгаданы тэзіс і ваш зварот да Міністэрства замежных справаў вашай краіны! – працягвае Шмялеўскі. – Вы зьвяртаецеся да мантажу кадраў, якія адзьнятыя на іншых мерапрыемствах. (...) Ці, напрыклад, абвінавачаньне ва ўдзеле ў вулічных дэманстрацыях суправаджаецца паказам майго службовага аўтамабіля. Аднак гэта больш ня мой аўтамабіль, гэта – былы службовы аўтамабіль майго папярэдніка, які прададзены амбасадай ужо некалькі гадоў таму”.

Акрамя таго, па меркаваньні амбасадара, Новікаў зрабіў “абсурднае параўнаньне” самагубства брытанскага эксьперта ў галіне зброі масавага паражэньня доктара Келлі і “нявысьветленых зьнікненьняў” Віктара Ганчара ці Юрыя Захаранкі.

“Я хацеў бы нагадаць вам, што з пункту гледжаньня такіх замежных назіральнікаў, як мы, беларускай публіцы ўласьцівая сталасьць меркаваньняў і здольнасьць граматна весьці дыскусіі на любыя тэмы. Любы журналіст, варты гэтага імя, у такой краіне, як ваша, якая размешчаная на мяжы з пашыраным Еўрапескім саюзам, павіне бы быў хутчэй спрыяць дадзеным дыскусіям, чым губляць час на рыторыку, якая засталася ў мінулым, прынамсі ў тых краінах Еўропы, якія суседнічаюць з Беларусьсью”, -- піша ў заключэньні Шмялеўскі.
(Паводле Хартыі-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international