Віцебскіх праваабаронцаў не дапускаюць ў суды гораду і не дазваляюць назіраць за разглядам справаў аб адміністратыўных правапарушэньнях

2004 2004-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні судоў тлумачаць правядзеньне “закрытых” працэсаў тым, што судзьзі саромеюцца.

Прэс-служба Асамблеі НДА паведаміла, што з 22 сакавіка ў судах Беларусі праваабаронцы ладзяць агульнанацыянальнае назіраньне за разглядам справаў аб адміністратыўных правапарушэньнях. Асаблівая ўвага нададзеная адміністратыўным працэсам з-за таго, што менавіта падчас разгляду справаў гэтай катэгорыі суды дапускаюць шмат парушэньняў працэдурнага характару.

У парушэньне артыкула 299 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньняў (паводле якога судовыя разгляды адміністратыўных справаў павінны быць адкрытымі, і на іх павінны дапускацца ўсе ахвотныя) судзьдзі Першамайскага і Кастрычніцкага судоў Віцебску забаранілі праваабаронцам прысутнічаць на працэсах. Старшыня Першамайскага суду Віцебску сп.Бясьсьмертны патлумачыў гэта тым, што “судзьзі саромеюцца назіральнікаў”.

На думку каардынатара нацыянальнай праграмы маніторынгу адміністратыўных працэсаў па Віцебску Міхала Паўлава, справа не ў сарамлівасьці судзьзяў. “Гэта звычайнае імкненьне прыхаваць асаблівасьці разгляду гэтых справаў: судзьзі хаваюць сваю кепскую і непрафэсыйную працу. А старшыня суда ім у гэтым дапамагае”, - кажа сп. Паўлаў.

Віцебскія праваабаронцы накіравалі зварот у пракуратуру з апісаньнем выяўленых у ходзе маніторынга парушэньняў закона.

На сёньняшні дзень ў межах праграмы маніторынгу праваабаронцы адсачылі па ўсёй краіне больш за 300 адміністратыўных працэсаў. Па выніках гэтай праграмы правабаронцы мяркуюць падрыхтаваць прапановы па паляпшэньні працы судоў у гэтай сфэры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international