Апісаная маёмасьць журналісткі “Газеты для вас” Тамары Шчапёткінай

2004 2004-03-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка судовым выканаўцам Бярозаўскага раённага суда Аленай Курыловіч была апісаная маёмасьць журналісткі рэгіянальнай “Газеты для вас” Тамары Шчапёткінай. Падставаю для гэтага стала вызначэньне судзьдзі Івацэвіцкага раённага суда Уладзіміра Верабья па заяве істца -- былога памочніка пракурора Бярозаўскага раёну В. Федчанкі – па забесьпячэньні зыску аб спагнаньні маральнай шкоды з “Газеты для вас” і Тамары Шчапёткінай.
Вызначэньнем ад 12 сакавіка судзьдзя пастанавіла накласьці арышт на маёмасьць газеты і журналісткі. Па хадайніцтве адвакаткі “Газеты для вас” арышт на маёмасьць быў зьняты. 24 сакавіка паседжаньне суда не адбылося, бо без тлумачэньня прычынаў не з’явіўся ісцец. Тамары Шчапёткінай было заяўлена, што ад яе хадайніцтва прынятае ня будзе і маёмасьць будзе знаходзіцца пад арыштам да выкананьня рашэньня суда – якое яшчэ не прынятае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international