Тры і два з паловай гады калоніі: гомельскім праваабаронцу і валанцёркам запрасілі пакаранне

2021 2021-10-13T21:18:06+0300 2021-10-14T10:22:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel_human_rights.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Стала вядома, што пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітвязням: для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы — тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай гады калоніі. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе, а Леанід і Таццяна — пад вартай з 18 і 21 студзеня адпаведна. Прысуд будзе абвешчаны суддзёй Сяргеем Салоўскім у хуткім часе. 

Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка
Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў "Вясне", што адбываецца на закрытым судзе.

Усяго па крымінальнай справе было дапытана каля 200 чалавек. Па інфармацыі Леаніда, на судзе былі дапытаныя 61 чалавек – у асноўным, гэта кліенты, якія звярталіся да праваабаронцы па прававую дапамогу:

"Усе сведкі ў судзе сказалі праўду, і гэта галоўнае. Прыемна чуць, як людзі, якія прыходзяць у суд па позвах, кажуць “дзякуй”, звяртаючыся да мяне ў клетку. І гэта нягледзячы на заўвагі суда".

Нагадаем, Леанід Судаленка з 18 студзеня знаходзіцца пад вартай у СІЗА. У ізалятары з 21 студзеня таксама ўтрымліваецца Таццяна Ласіца. У дачыненні да Марыі Тарасенка абраная мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы і падпіскі аб нявыездзе.

Як распавёў у сваіх лістах праваабаронца "Вясны", у віну яму ставіцца:

  • эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за "беспарадкі”;
  • відэа на ютубе з "Рудабельскай паказухі", дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, што такое пратэст людзей;
  • заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомеля Марыю Тульжанкову пасля 15 сутак;
  • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
  • аплата штрафаў, пошлін за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.

Заклікаем падтрымаць нашага калегу Леаніда і валанцёрку Таццяну лістамі салідарнасці:

Адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку
Таццяне Леанідаўне Ласіцы

Леанід Судаленка: "Прыемна чуць, як сведкі на судзе кажуць "дзякуй", звяртаючыся да мяне ў клетку"

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў "Вясне", што адбываецца на закрытым судзе, як ён правёў свой Дзень народзінаў, калі будзе вынесены прысуд і чаму яны з Таццянай не сталі пісаць прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства