Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне па справе 2011 года аб пазбаўленні ліцэнзіі адваката Алега Агеева

2021 2021-07-30T16:43:50+0300 2021-07-30T17:59:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ageeu_aleg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Агееў

Алег Агееў

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па звароце адваката Алега Агеева, які быў пазбаўлены ліцэнзіі ў 2011 годзе.

Камітэт прыйшоў да высновы, што "пазбаўленне аўтара [звароту] ліцэнзіі адваката і тое, як гэта было зроблена, сведчаць аб сур'ёзным і неапраўданым умяшанні ўладаў дзяржавы-ўдзельніцы ў асноватворны прынцып незалежнасці адвакатуры".

Рашэнне было прынята ў адказ на скаргу Алега Агеева на рашэнне міністра юстыцыі ад 14 лютага 2011 года аб ануляванні яго адвакацкай ліцэнзіі. Юрыст быў пакараны за каментар навінаваму сайту euroradio.by, у якім, сярод іншага, сцвярджалася, што яго кліенту і былому кандыдату ў прэзідэнты Алесю Міхалевічу не дазвалялі атрымліваць перадачы ад сям'і і бачыцца з адвакатам у першыя тры дні яго зняволення ў СІЗА КДБ.

Мінюст адрэагаваў на каментар папярэджаннем, заўважыўшы, што заявы адваката "выходзяць за рамкі, устаноўленыя для працы адвакатуры, палажэнні Закона аб адвакатуры, і супярэчаць правілам прафесійнай этыкі адвакатаў".

У сваёй скарзе Алег Агееў сцвярджаў, што яго не апавясцілі аб праверцы яго працы ў якасці юрыста, а таксама не паведамлялі, што яго справа разглядае кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі, і таму ён не ведаў аб узбуджанай супраць яго вытворчасці і не мог падрыхтаваць сваю абарону. Аўтар скаргі таксама адзначаў, што існавалі і іншыя меры, такія як дысцыплінарнае спагнанне, якія маглі быць, але не былі выкарыстаныя ў дадзеным выпадку. Акрамя таго, падставы для стварэння кваліфікацыйнай камісіі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) засталіся засакрэчанымі. У рамках праверкі з офіса Агеева быў канфіскаваны шэраг дакументаў, такіх як кантракты кліентаў, асабістыя рахункі, штомесячныя справаздачы калегіі адвакатаў па канкрэтных справах і атрыманыя ганарары, якія пасля былі выкарыстаныя ў судовым разглядзе супраць яго. Акрамя таго, аўтар даведаўся, што яго ліцэнзія будзе ануляваная толькі 14 лютага 2011 года, усяго за два дні да таго, як Міністэрства юстыцыі афіцыйна апавясціла яго аб пазбаўленні ліцэнзіі.

У сваіх меркаваннях, прынятых 15 ліпеня 2021 года, Камітэт прымае да ведама сцвярджэнні аўтара аб тым, што ацэнка яго прафесійнай дзейнасці і рашэнне аб ануляванні яго адвакацкай ліцэнзіі былі зробленыя выканаўчым органам, які абышоў рэгулюючы орган адвакатуры.

Акрамя таго, Камітэт лічыць, што сама суровасць пакарання ў гэтым разглядзе, якая прывяла да анулявання ліцэнзіі аўтара на занятак адвакацкай практыкай, патрабавала добрасумленнага захавання ўсіх гарантый належнай прававой працэдуры і справядлівага судовага разбору.

"Камітэт лічыць, што такія працэдуры былі відавочна адвольнымі, прадузятымі і парушалі прынцып незалежнасці адвакатуры і, такім чынам, несумяшчальныя з асноватворнымі гарантыямі артыкула 14 (1) Пакта, якія патрабуюць справядлівага судовага разбору кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом, створаным у адпаведнасці з законам. У святле вышэйпададзеных меркаванняў Камітэт заключае, што прадстаўленыя факты сведчаць аб парушэнні правоў аўтара ў адпаведнасці з артыкулам 14 (1) Пакта", — гаворыцца ў рашэнні Камітэта.

Камітэт адзначае, што да аўтара былі ўжытыя санкцыі ў выглядзе пазбаўлення яго ліцэнзіі на занятак адвакацкай практыкай збольшага за тое, што ён зрабіў публічную заяву ў адкрытых сродках масавай інфармацыі адносна правоў затрыманых на атрыманне пасылак. Сярод затрыманых быў кліент аўтара, былы кандыдат у прэзідэнты, які быў затрыманы пасля заканчэння выбараў і ўтрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ. Камітэт лічыць, што сам факт накладання спагнання на аўтара за зносіны са сродкамі масавай інфармацыі з'яўляецца абмежаваннем яго права на свабоду выказвання меркавання.

У адпаведнасці з артыкулам 2 (3) (а) Пакту, дзяржава-удзельніца [Рэспубліка Беларусь] абавязана даць аўтару эфектыўны сродак прававой абароны. Для гэтага неабходна прадаставіць поўнае пакрыццё асобам, чые правы, замацаваныя ў Пакце, былі парушаныя. Адпаведна, дзяржава-удзельніца абавязаная, у прыватнасці, прыняць належныя меры для выплаты аўтару адэкватнай кампенсацыі, у тым ліку за любыя панесеныя ім судовыя выдаткі, а таксама забяспечыць аднаўленне адвакацкай ліцэнзіі аўтара. Дзяржава-удзельніца таксама абавязаная прадухіляць падобныя парушэнні ў будучыні. У сувязі з гэтым Камітэт лічыць, што ў адпаведнасці са сваімі абавязацельствамі па артыкуле 2 (2) Пакта дзяржава-удзельніца павінна перагледзець сваё заканадаўства і практыку, якія прымяняюцца ў дадзеным выпадку, з мэтай забеспячэння таго, каб правы па артыкулах 19 Пакта цалкам выконваліся ў дзяржаве-удзельніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства