У Віцебску за несанкцыянаванае пікетаваньне затрымалі сяброў КХП БНФ Уладзіміра Плешчанку і Аляксандра Салаўяна

2004 2004-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, спадароў Плешчанку і Салаўяна, віцебскіх сяброў КХП БНФ, затрымалі за зьмест плакатаў, з якімі яны выйшлі да “Сіняга дому”. Спадар Плешчанка трымаў у руках абвестку “Збор подпісаў супраць саюзнае дамовы, незаконна падпісанай Аляксандрам Лукашэнкам”, а Аляксандар Салаўян меў плякат “Схадзіў на выбары – падтрымаў існуючы рэжым”.
Прачытаўшы гэтыя словы, патрульныя міліцыянты спачатку перапісалі іх на паперку ды на колькі хвілінаў ад’ехалі. Вярнуўшыся, як лічыць спадар Плешчанка, пасьля кансультацыі з начальствам, яны загадалі абодвум апазіцыянерам ехаць з імі ў пастарунак. Спадара Хамайду, які стаяў побач ды распаўсюджваў “БДГ”, міліцыянты хацелі забраць таксама, аднак нехта з іх запярэчыў: маўляў, колькі разоў яго ўжо затрымлівалі, а потым даводзілася выпускаць нават не складаючы пратаколу, бо распаўсюд газет ня ёсьць адміністрацыйным правапарушэньнем.

Уладзіміра Плешчанку і Аляксандра Салаўяна завезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі ды склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international