Выйшэйшы гаспадарчы суд 19-га лютага адмовіў рэдакцыі “Белорусской деловой газеты” ў зыску да Міністэрства інфармацыі. Журналісты дамагаліся адмены папярэджання, вынесенага газеце 26-га снежня мінулага года.

2004 2004-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для вынясення папярэджання сталі адразу тры артыкулы журналіста Сяргея Сацука: “Ушёл через окно. Серийный маньяк разрушил миф о неприступности “американки” (“БДГ” ад 24-га верасня 2003 г. №82), “Один против всех” (“БДГ” ад 1-га кастрычніка 2003 г. №84) і “Покушение, которого не было” (“БДГ” ад 12-га лістапада №96). Міністэрства палічыла, што ў згаданых публікацыях былі распаўсюджаныя “не адпаведныя рэчаіснасці звесткі”, што з’яўляецца парушэннем арт. 32 Закона аб друку.

Вынясенне папярэджання было ініцыявана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, які звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі і “прадаставіў яму матэрыялы”. Міністэрства інфармацыі ў гэтай сітуацыі, па сутнасці, узяло на сябе функцыі суда, мяркуе прадстаўнік газеты ў судзе Андрэй Бастунец: паводле заканадаўства аб друку, асобы або ўстановы, чые правы закранула не адпаведная рэчаіснасці апублікаваная інфармацыя, павінны патрабаваць яе абвяржэння праз зварот у рэдакцыю, а ў выпадку адмовы дамагацца гэтага праз суд.

А. Бастунец таксама звяртае ўвагу на тое, што ўсе тры артыкулы былі напісаны ў жанры журналісцкага расследавання. “Рэакцыя КДБ ёсць паказнікам стаўлення дзяржаўных органаў да гэтага накірунку журналістыкі,” -- лічыць юрыст.

Судовае рашэнне ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана толькі ў парадку нагляду.

Такім чынам, на рахунку “БДГ” сёння тры папярэджанні, два з якіх суд пакінуў у сіле, а трэцяе (вынесенае за парушэнне арт. 5 Закона аб друку) рэдакцыя яшчэ будзе аспрэчваць.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international