20 лютага (пятніца) у 12.00 у судзе Ленінскага раёну г. Мінска (пакой 17) адбудзецца паўторны разгляд справы юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзіміра Лабковіча. Першапачатковая пастанова была адмененая ў сувязі з адмовай судзьдзі весьці працэс на беларускай мове.

2004 2004-02-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка 2003 года У.Лабковіч быў пакараныя штрафамі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць судовай ліквідацыі ПЦ “Вясна”па арт. 166 КаАП РБ -- «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі».

Старшыня Мінскага гарадзкога суда М.Ардзяка адмяніў пастанову аб прыцягненьні Уладзіміра Лабковіча да адміністратыўнай адказнасьці ў сувязі з адмовай судзьдзі Дзьмітрыя Жданка весьці працэс на беларускай мове, тым самы парушыўшы правы У.Лабковіча.

У выніку справа У.Лабковіча была накіраваная Мінскім гарадскім судом на новы разгляд, які адбудзецца ў пятніцу.

Гаворыць Уладзімір Лабковіч: “Я вельмі спадзяюся, што на гэты раз суд задаволіць маё хадайніцтва і працэс адбудзецца па-беларуску альбо з удзелам перакладчыка. Але я не цешу сябе ілюзіямі і думаю, што пастанова Ленінскага суда аб накладаньні на мяне штрафу ў памеры 10 базавых велічынь, застанецца ў сіле, а можа нават пакараньне будзе больш жорсткім”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international