Затрыманні у Беларусі 31 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-31T14:47:24+0300 2021-01-31T17:28:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chirky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Люцыя Чыркі. Фота: сасцеткі

Люцыя Чыркі. Фота: сасцеткі

31 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску затрыманая швайцарская журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky). Яе месцазнаходжанне невядомае, Люцыя паспела паведаміць, што яе затрымалі ў цэнтры горада. UPD: Каля 17.00 амбасада Швейцарыі паведаміла "Вясне", што журналістку вызвалілі.

Таксама чытачы Белсат паведамляюць, што на праспекце Незалежнасці адбываюцца кропкавыя затрыманні людзей у медычных масках, а каля станцыі метро «Кастрычніцкая» каля кавярні «Daily Dose» забіраюць людзей нібыта «для пацверджання асобы». 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Затрыманні у Беларусі 31 студзеня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства